100 замежных спецыялістаў удастоены "Прэміі дружбы" кітайскага ўрада
  2014-09-30 10:17:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ўрад удастоіў 100 замежных спецыялістаў з 25 краін, якія працуюць у Кітаі, "Прэміі дружбы". Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Доме народных сходаў у Пекіне.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ма Кай паведаміў, што летась колькасць замежных спецыялістаў, якія прыбылі ў кантынентальную частку Кітая на працу, перавысіла 610 тыс. чалавек. Гэта важная сіла для садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю Кітая. Кітайскі народ будзе помніць важны ўклад, унесены замежнымі спецыялістамі ў развіццё і прагрэс Кітая, падкрэсліў намеснік прэм'ера Дзяржсавета КНР.

Ма Кай заявіў, што кітайскі ўрад мае намер ствараць спрыяльныя ўмовы для працы і жыцця замежных спецыялістаў у Кітаі, належным чынам абараняць іх законныя правы і інтарэсы.

"Прэмія дружбы" ўрада Кітая заснавана ў 1991 годзе і прысуджаецца замежным спецыялістам, якія ўнеслі адметны ўклад у працэс мадэрнізацыі Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040