У Кітаі ўпершыню адзначаецца Дзень памяці загінуўшых герояў
  2014-09-30 16:15:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За дзень да Нацыянальнага свята - Дня ўтварэння КНР - у Кітаі ўпершыню адзначаецца Дзень памяці загінуўшых герояў.

У аўторак раніцай кіраўнікі краіны, уключаючы старшыню КНР Сі Цзіньпіна, ушанавалі памяць загінуўшых герояў і ўсклалі карзіны кветак да Помніка народным героям на цэнтральнай плошчы краіны - Цяньаньмэнь.

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая правяло прамую трансляцыю падзеі.

Вышэйшы заканадаўчы орган Кітая раней зацвердзіў 30 верасня Днём памяці загінуўшых герояў з мэтай ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў жыццём, змагаючыся за незалежнасць і росквіт краіны, на карысць будучых пакаленняў, пачынаючы з часу пасля Першай опіумнай вайны / 1840-1842 гг. /.

Агульная колькасць загінуўшых герояў дасягае ў Кітаі 20 млн. чалавек. Аднак толькі 1.93 млн. былі названыя пайменна ва ўрадавым паказальніку, у апошні час іх колькасць павялічваецца на 300 чалавек штогод. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040