У Міністэрстве грамадскай бяспекі КНР паведамілі, што пасля ўвядзення ў 2011 годзе крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане колькасць ДТЗ, выкліканых п'янымі вадзіцелямі, а таксама колькасць ахвяр такіх ДТЗ зменшыліся на 25% і 39,3% адпаведна.
Паводле статыстыкі, за тры гады органы грамадскай бяспекі расследавалі звыш 1,273 млн. спраў аб кіраванні ў нецвярозым стане, а таксама звыш 222 тыс. спраў аб кіраванні ў нецвярозым стане.
Прадстаўнікі Упраўлення транспартнага кантролю Міністэрства грамадскай бяспекі паведамілі, што зараз па ўсім Кітаі ва ўласнасці знаходзіцца звыш 260 млн. маторных транспартных сродкаў, колькасць вадзіцеляў пераваліла за 300 млн. чалавек, у будучыні гэтыя паказчыкі працягнуць расці. Органы грамадскай бяспекі будуць нязменна захоўваць "нулявую памяркоўнасць" да ваджэння ў нецвярозым стане, будуць бесперапынна умацоўваць і паглыбляць вынікі барацьбы з нецвярозым кіраваннем, абараняць бяспеку жыцця насельніцтва, ствараць заснаваную на выкананні закона, бяспекі і цывілізаванасці дарожна-транспартнае асяроддзе. - Р -