Правінцыі і аўтаномныя раёны басейна ракі Хуанхэ стварылі сістэму абароны рэгіянальных водна-балотных угоддзяў
  2014-10-23 16:28:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Учжун /Нінся- Хуэйскі АР, Паўночна-Заходні Кітай / адбылася нарада па абмене вопытам і абароне водна-балотных угоддзяў басейна ракі Хуанхэ. У рамках мерапрыемства правінцыі і аўтаномныя раёны басейна Хуанхэ заснавалі сістэму абароны водна-балотных угоддзяў ракі. Асноўная мэта падобных мер - узмацненне кантактаў і абменаў у гэтай сферы паміж уладамі, грамадскімі арганізацыямі і грамадствам, а таксама прасоўванне механізму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва па абароне водна-балотных угоддзяў Хуанхэ.

Хуанхэ працякае праз 7 правінцый і 2 аўтаномных раёна Кітая, у тым ліку Цінхай (Паўночна-Заходні Кітай), Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і Нінся-Хуэйскі АР (Паўночна-Заходні Кітай). Агульная працягласць ракі складае 5464 км. Хуанхэ мае багатыя водна-балотныя рэсурсы, агульная плошча падобных угоддзяў складае больш за 3,9 млн. га.

Па словах кіраўніка Цэнтра абароны і кіравання водна- балотных угоддзяў пры Дзяржаўным упраўленні лясной гаспадаркі КНР Ма Гуанжэня, за апошнія некалькі гадоў дзякуючы намаганням правінцый і аўтаномных раёнаў басейна Хуанхэ дасягнуты пэўныя поспехі ў аднаўленні рэгіянальных водна-балотных угоддзяў, пад абаронай знаходзіцца 59,19 прац. адпаведных тэрыторый, сфарміраваны першасныя механізмы па забеспячэнні іх абароны. У той жа час, басейн ракі Хуанхэ з'яўляецца раёнам з самым значным дэфіцытам водных рэсурсаў і самай цяжкай экалагічнай сітуацыяй у Кітаі.

Сістэма абароны водна-балотных угоддзяў ракі Хуанхэ дазволіць, у прыватнасці, стварыць такія ключавыя сістэмы, як нарматыўна-прававыя акты аб забеспячэнні захаванасці водна-балотных угоддзяў і сістэму ўпарадкаванай ацэнкі экалагічнай сітуацыі ў названых тэрыторыях. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040