У гандлёва-прамысловым саміце АЦЭС-2014 прымуць удзел 130 найбагацейшых кампаній свету
  2014-10-31 15:33:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пекінскім саміце гандлёва-прамысловых лідараў АЦЭС-2014 прымуць удзел 130 кампаній свету са спісу 500 найбуйнейшых сусветных прадпрыемстваў - небывалая для гэтага мерапрыемства колькасць. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў Юй Пін, намеснік кіраўніка Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю.

Усяго на гандлёва-прамысловы саміт зарэгістраваліся звыш 1500 прадстаўнікоў больш за 1200 кампаній, якія працуюць з бізнес-паслугамі, інфармацыйнымі тэхналогіямі, а таксама ў вытворчай, фінансавай і здабыўной галінах. Геаграфія сустрэчы прадстаўлена 21 эканамічным суб'ектам АЦЭС, а таксама 16 дзяржавамі і рэгіёнамі свету, якія не ўваходзяць у яго.

У рамках саміту пройдзе 9 тэматычных форумаў, удзельнікі якіх абмяркуюць інтэграцыю эканомік азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну ў кантэксце сусветнай шматбаковай сістэмы гандлю, новыя магчымасці рэгіянальнага супрацоўніцтва, стан сусветнай эканомікі і фінансаў, інавацыі і развіццё, рэфармаванне эканомікі.

Саміт гандлёва-прамысловых лідараў АЦЭС - адно з мерапрыемстваў форуму арганізацыі, праводзіцца штогод разам з нефармальнай сустрэчай лідараў АЦЭС, лічыцца найбольш уплывовай эканамічнай платформай у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040