Кітай вывеў на арбіту спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання "Яагань-24"
  2014-11-21 10:47:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З Цзюцюанскага касмадрома (АР Унутраная Манголія) здзейснены паспяховы запуск спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі "Яагань-24". Ракета-носьбіт "Чанчжэн-2Д" вывела касмічны апарат на зададзеную арбіту.

Спадарожнік "Яагань" распрацаваны для правядзення навуковых эксперыментаў, вывучэння зямельных рэсурсаў, ацэнкі ўраджаю сельгаскультур, а таксама прадухілення стыхійных бедстваў і мінімізацыі шкоды ад іх.

"Чанчжэн-2Д" спраектаваны і створаны Шанхайскай акадэміяй па тэхналогіях касмічных палётаў Кітайскага аб'яднання касмічных тэхналогій. Гэта 199-ы запуск ракеты-носьбіта серыі "Чанчжэн". - Р -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040