Сі Цзіньпін і Джон Кей прынялі сумесны ўдзел у цырымоніі адкрыцця Форуму мэраў Кітая і Новай Зеландыі
  2014-11-21 16:09:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джон Кей прынялі сумесны ўдзел у цырымоніі адкрыцця Форуму мэраў Кітая і Новай Зеландыі.

Выступаючы з прамовай, Сі Цзіньпін адзначыў, што эканомікі дзвюх краін адрозніваюцца ўзаемадапаўняльнасцю, народы адчуваюць сяброўскія пачуцці адно да аднаго, а абедзве краіны падтрымліваюць цесныя кантакты і вядуць плённае супрацоўніцтва. Абедзве дзяржавы, усталяваўшы усёабдымнае стратэгічнае партнёрства, адкрылі новую эру двухбаковых кантактаў і супрацоўніцтва. "Кітай, - адзначыў ён далей, - паскарае тэмпы індустрыялізацыі, інфарматызацыі, урбанізацыі і сельскагаспадарчай мадэрнізацыі, што дае мноства шанцаў Новай Зеландыі і стварае шырокую прастору для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва". Ён выказаў спадзяванне на тое, што дзве краіны скарыстаюцца дадзеным шанцам, умацуюць супрацоўніцтва і напішуць выдатную карціну кітайска-новазеландскай дружбы.

Джон Кей адзначыў, што дадзены візіт Сі Цзіньпіна ў Новую Зеландыю садзейнічаў усталяванню двухбаковага ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства і дазволіў з надзеяй зірнуць у будучыню. Ён выказаў спадзяванне, што Новая Зеландыя і Кітай у поўнай меры праявяць ролю гарадоў-пабрацімаў, інтэнсіфікуюць супрацоўніцтва на мясцовым узроўні, стануць садзейнічаць развіццю грамадскіх сувязей і спрыяць бесперапыннаму дасягненню новых поспехаў у развіцці двухбаковых адносін.

Лідары краін таксама правялі сумесную сустрэчу з галоўнымі членамі Камісіі па садзейнічанні Новазеландска-кітайскім адносінам і заахвоцілі іх уносіць большы ўклад ва ўмацаванне абменаў і супрацоўніцтва паміж краінамі. --0--

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040