Жыхары Чыкага выказалі пратэст супраць парушэння Злучанымі Штатамі правоў чалавека ўнутры краіны і за мяжой
  2014-12-12 11:27:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ўвечары жыхары амерыканскага горада Чыкага правялі мірную дэманстрацыю ў знак пратэсту супраць ужывання катаванняў супрацоўнікамі Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення / ЦРУ / падчас допытаў, запатрабаваўшы ад ЗША пакінуць Блізкі Усход і спыніць парушэнне правоў чалавека ўнутры краіны і за мяжой. Маніфестанты таксама выказалі пратэст супраць судовых рашэнняў па справе аб забойстве ў Фергюсане і па справе паліцэйскага Дэніэла Панталеа ў Нью-Ёрку.

Каля 200 дэманстрантаў у халоднае надвор'е сабраліся ў цэнтры горада, трымаючы ў руках транспаранты з надпісамі "Вярніце мне справядлівасць, вярніце мне мір", "Жыцці чарнаскурых таксама важныя", "Тэрмінова спыніце ваенныя злачынствы", "Амерыканскія войскі, пакіньце Сірыю, Ірак і іншыя Блізкаўсходнія краіны ", выкрыкваючы "супраць гвалту паліцэйскіх "і іншыя лозунгі.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040