Вядомы кітайскі тэнар Ван Хунвэй(гук)
  2009-09-09 11:04:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канцы 2008 года ў Залатой зале Венскай філармоніі прайшоў сольны канцэрт вядомага кітайскага тэнару Ван Хунвэя. Мы пазнаёмім вас з некалькімі творамі, якія прагучалі ў выкананні Ван Хунвэя на гэтым канцэрце. Канцэрт пачаўся з кампазіцыі «Здалёку». У песні ёсць такія словы: «Далёка-далёка жыве адна красуня. Яе цёплая ўсмешка як сонца, яе вочы як месяц. Кожны, хто праходзіць міма яе юрты, не можа адвесці ад яе вочы». Ван Хунвэй сказаў, чаму ён вырашыў выканаць першай менавіта гэтую песню, таму што гэта кампазіцыя добра вядомая ў Еўропе.

Для таго, каб канцэрт прайшоў паспяхова, Ван Хунвэй і яго памочнікі актыўна рыхтаваліся да гэтага выступу цэлы год. Ван Хунвэй сказаў:

«Гэтым разам я жадаў паказаць еўрапейскай публіцы чыста кітайскую музыку. Падчас канцэрта я праспяваў уйгурскія, мангольскія, тыбецкія песні, а таксама народныя кампазіцыі правінцый Ганьсу, Шэньсі і іншых».

Песня «Вечна зіхатлівае сонца ў стэпы» была напісана ў 1952 годзе. Яе аўтар - мангольскі музыка Мэйліцыгэ. У песні спяваецца пра каханне манголаў да роднай зямлі, свету і да Радзімы.

«Падарожжа ў Сычуань»--гэта народная песня правінцыі Ганьсу. Гэтую песню называюць «песняй пра каханне да лессавага плато» і «песняй пра вандроўцаў, якія пакінулі родныя краі». У выкананні Ван Хунвэя былі адлюстраваны любоў да радзімы і мары пра вяртанне.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040