Сняданак і начная ежа
  2010-11-11 10:16:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сняданак, паводле меркавання амерыканскіх вучоных, – найбольш важны прыём ежы за суткі. Яны разгледзелі некалькі дзесяткаў работ па даследаванні харчавання і прыйшлі да высновы, што дзеці і падлеткі, якія снедаюць, дэманструюць больш высокі ўзровень разумовых здольнасцяў.

Справаздача аб гэтым была апублікавана ў "Часопісе амерыканскіх дыетычных асацыяцый". Адна з аўтараў, дыетолаг Джудзі Адамс, падчас правядзення даследавання з'яўлялася прэзідэнтам прамысловай групы па пшанічных прадуктах.

Вучоныя пацвердзілі, што сняданак умацоўвае памяць і павышае паспяховасць. Яны мяркуюць, што сняданак дапамагае адрэгуляваць кароткачасовую метабалічную рэакцыю на галаданне, выклікае змены ў канцэнтрацыі нейрамедыятараў, а таксама дапамагае пазбегнуць адцягваючага фізіялагічнага эфекту ад голаду.

А зараз пра іншае. Многія людзі працуюць па начах, аднак мала хто звяртае ўвагу на тое, што яны ядуць у гэты час сутак. Спецыялісты раяць ноччу прымаць лёгкую ежу, лепш за ўсё з'есці талерку кашы або шматкі з малаком. Бялкі малака дабратворна ўплываюць на галаўны мозг. Гэтак жа карысна піць сокі з садавіны і агародніны. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040