Стравы старога Пекіна (частка 2)
  2011-03-03 16:39:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У завулку ля моста Іньдзінцяа знаходзіцца вядомы ў Пекіне рэстаран «Каажоўцзі», якому больш за сто гадоў. Ад гэтай пабудовы павявае глыбокай даўніной; чырвоныя калоны і зялёная чарапіца добра спалучаюцца з белымі мармуровымі парэнчамі.

На працягу ўсёй гісторыі рэстаран «Каажоўцзі» славіўся сваімі стравамі. Тут заўсёды ўважліва ставяцца да якасці прадуктаў, а самі стравы – своеасаблівыя. Тут незвычайным спосабам гатуюць мяса: згортваючы мяса ў кальцо, у сярэдзіну ўліваюць свежае яйка. Атрымліваецца і прыгожа, і смачна.

Закусачная «Хугасы».

Калі жадаеце пакаштаваць выключна кітайскія стравы, іх варта пашукаць у пекінскіх завулках. У мінулым у закусачнай «Хугасы», якая знаходзіцца ў мікрараёне Сіньцзэкоу, заўсёды быў натоўп кліентаў. Дый зараз тут ажыўлена.

Закусачная «Баадуфэн».

Хоць гэта і маленькая закусачная, усё стравы ў гэтым рэстаранчыку – сапраўдныя Пекінскія далікатэсы. Закусачная адкрылася яшчэ ў перыяд праўлення дынастыі Цін, і ў той час яна пастаўляла смажонку з авечага страўніка для імператарскага палаца. Смак яе ўсё такі ж, як і раней.

Вараны ў соі праснак.

Вараны ў соі праснак з вантробамі – страва, знаёмая кожнаму пекінцу. Бедныя люді не маглі купляць мяса, таму яны елі страўнік, лёгкія, ныркі, печань. Вараны ў соі праснак – менавіта такая страва. Зімой яна добра сагравае страўнік. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040