Храм Таньчжэ - прыгажосць заходняга Пекіна II

2020-12-25 20:20:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Напрыклад, тыгровая пячора. Кажуць, шмат гадоў таму ў лясах вакол Таньчжэсы вадзіліся сапраўдныя тыгры і маглі зазірнуць у любы куток ваколіцы. І вось аднойчы манахі па звычцы маліліся і тут звярнулі ўвагу на подых драпежніка, які з цікавасцю аглядаў прысутных спачатку з адлегласці, а потым наблізіўшыся да кампаніі. Некаторыя з маладых манахаў спалохаліся, але не ведалі, што рабіць. І толькі адзін, вопытны і храбры манах працягваў спакойна маліцца, не звяртаючы ўвагу ні на што.

І тады тыгр падыйшоў і лёг побач з усімі і нібы ўслухоўваўся ў тое, пра што маліўся манах.Жывёла нікога не кранула. А гэты момант адлюстраваны і ў адной з карцінак і надпісаў у гэтай пячоры, ды і ў скульптуры ў парку. А з таго часу манахі сталі лічыць тыграў ахознікамі храму і ўшаноўвалі памяць пра гэту падзею да сённяшняга дня.

А яшчэ тут ёсць дзіўная рыба,металічнае яе ўвасабленне. Звязана яна, натуральна, з імператарам. Згодна з легендай, калі дакрануцца да яе, можна вылячыцца ад любой хваробы. На жаль, сёння рыба настолькі агароджана, што мне так і не ўдалося да яе дакрануцца. Таму вернасць гэтай легенды праверыць на асабістым вопыце пакуль не ўдалося. Але, хто ведае.. Фотаздымак з ёй я зрабіла. І як пажартавалі мае сябры, магу дакранацца да яго столькі, колькі хачу.

Гэта не першае маё падарожжа ў Таньчжэсы, але гэтае было асаблівым. Па-першае, я даведалася багата гісторый пра гэты храм і зазірнула ў куткі, да якіх раней проста не даходзіла, па-другое, я атрымала ў падарунак цудоўныя фатаграфіі, што мне падарыў адзін з кітайскіх аматараў фота. А яшчэ атрымалася ў чарговы раз далучыцца да восеньскай прыгажосці, да прыроды, пахадзіць па залатым дыване з апалых лістоў старажытнага гінгка. Не абышлося без сюрпрызаў -- адзін з лісцікаў гінгка ўпаў якраз прама да мяне ў кішэню. А значыць, маё жаданне, пра якое я думала ў гэты момант, абавязкова спраўдзіцца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ