На Шанхайскім тыдні моды назвалі лепшых мадэляў, дызайнераў і фатографаў

2021-10-18 13:35:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На Шанхайскім тыдні моды пры падтрымцы Медыякарпарацыі Кітая адбылася першая ў гісторыі цырымонія ўзнагароджання China Fashion Awards. Эксперты моднай індустрыі назвалі лепшых мадэляў, дызайнераў і фатографаў краіны. Узнагароды за выдатны ўклад у развіццё моды ўручаны Ху Біну і Ма Яньлі - кітайскім супермадэлям дзевяностых. На цырымоніі ўзнагароджання таксама адбыўся спецыяльны паказ традыцыйнага адзення ханьфу калекцыі Вясна-Лета дзве тысячы дваццаць два. Тыдзень моды ў Шанхаі праводзіцца ўжо 20 гадоў. З-за ўспышкі каронавіруса паказы некаторы час праходзілі анлайн, але сёлета аматары моды зноў змаглі асабіста прысутнічаць на дэфіле.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ