Кітай прадставіў дызайн медалёў зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года

2021-10-28 13:40:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да Алімпіяды ў Пекіне застаецца сто дзён. Аргкамітэт Гульняў паказаў дызайн узнагарод зімовай Алімпіяды. На вонкавым баку медалёў можна разгледзець пяць кольцаў. Вакол лагатыпа выгравіравана афіцыйная назва Гульняў на англійскай мове, а таксама ўзоры ў выглядзе аблокаў і сняжынак.

Кіраўнік дызайнерскай групы зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Пекіне Хан Хай адзначыў: "Пры дапамозе выявы канцэнтрычных кольцаў мы транслюем ідэю аб тым, што людзі ва ўсім свеце могуць аб'яднацца, падзяліць задавальненне ад заняткаў спортам, лепш разумець адзін аднаго".

У цэнтры адваротнага боку дызайнеры размясцілі эмблему мерапрыемства, а вакол яе -- поўную назву Алімпійскіх гульняў на кітайскай мове. Кольцы, якія атачаюць эмблему, упрыгожаныя 24-ма кропкамі, якія нагадваюць зорнае неба. На іх стварэнне дызайнераў натхнілі старажытныя астранамічныя карты. Тут знаходзіцца і парадкавы нумар Алімпійскіх гульняў -- XXIV.

Пры распрацоўцы медалёў ўлічвалася пара года і тое, што на спартсменах будзе верхняе адзенне, таму было вырашана павялічыць дыяметр узнагарод да 8,7 см. Візуальна яны будуць выглядаць больш эфектна.

Алімпіяда ў Пекіне пройдзе з 4 па 20 лютага, Паралімпіяда -- з 4 па 13 сакавіка. Спартсмены разыграюць 109 камплектаў узнагарод. Пекін стане першым горадам, дзе прайшлі і летнія, і зімовыя Гульні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ