Выстава Марка Шагала ў Пекіне

2021-10-29 16:18:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Людзі і жывёлы, якія лятаюць у нябёсах, рознакаляровыя скрыпачы і хаты, цырк, Парыж і Віцебск... Жывапіс і графіка Марка Шагала напоўнены яркімі фарбамі, фантастычнымі вобразамі, глыбокім сэнсам, а галоўнае каханнем.

Цяпер у Пекіне можна ўбачыць унікальную выставу, у якой больш за 125 жывапісных і графічных работ, прадстаўленых Міжнародным Шагалаўскім Камітэтам, зборы з музеяў і калекцый. Сталічнаму гледачу пашанцавала сутыкнуцца з творчасцю адной з яркіх мастацкіх зорак свету - знакамітага Марка Шагала. Выстава ў новай галерэі Пекіна будзе працаваць да 16 студзеня 2022 года. А мы пабывалі на адкрыцці і знаёмім вас з асаблівасцямі гэтай экспазіцыі.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ