Зімовыя Гульні ў Пекіне будуць абслугоўваць экалагічныя аўтамабілі

2021-11-15 13:36:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На службе зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне стаіць чысты транспарт. Аўтобусы на бяспечным паліве будуць дастаўляць спартсменаў і трэнераў да месцаў правядзення спаборніцтваў. Яны будуць курсіраваць паміж галоўнымі спартыўнымі раёнамі - Пекінам, Яньцінам і Чжанцзякоу.

У Пекіне адбылася афіцыйная цырымонія перадачы аўтамабіляў для зімовых Алімпійскіх гульняў. Транспартныя сродкі прадаставіў афіцыйны партнёр мерапрыемства ў гэтым годзе - Toyota. Усе аўтобусы працуюць на экалагічна чыстым паліве. Арганізатары абяцалі зрабіць Гульні вугляродна нейтральнымі.

Дырэктар транспартнага аддзела Арганізацыйнага камітэта "Пекін 2022" Ма Жуйцян кажа: "Гульні будуць абслугоўваць больш за 2 тысячы транспартных сродкаў, усяго каля 27 розных відаў экалагічна чыстай мабільнай тэхнікі. Гэта рэкорд у гісторыі зімовай Алімпіяды".

Усе афіцыйныя алімпійскія шатлы для перавозкі пасажыраў у Пекіне будуць працаваць на электрычнасці ці прыродным газе, а транспартныя сродкі трэцяга пакалення на вадародных паліўных элементах у прыгарадзе. Спецыяльныя зарадныя станцыі размесцяць уздоўж трас, якія злучаюць галоўныя спаборніцкія зоны. Паміж Пекінам, яго прыгарадам Яньцінам і горадам-арганізатарам Чжанцзякоу ў правінцыі Хэбэй будуць курсіраваць электрацягнікі.

Дырэктар Алімпійскага і Паралімпійскага Аддзела новага бізнесу Юй Ню адзначае: "У нас шырокі мадэльны шэраг "зялёных" аўто. Пасля Гульняў усе яны будуць ездзіць па дарогах Кітая, працягваючы развіваць канцэпцыю экалагічнага развіцця".

Сярод добрых якасцяў алімпійскіх транспартных сродкаў: змяшчальнасць, магутнасць, бясшумнасць, вялікі запас ходу і экалагічнасць. Дадайце сюды прынцыпы "зялёнага" будаўніцтвы алімпійскіх вёсак і шырокае ўкараненне энергазберагальных тэхналогій. У Пекіне шчыра спадзяюцца, што экалагічную эстафету падхопяць арганізатары наступнай зімовай Алімпіяды, якая пройдзе ў Італіі ў 2026 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ