Спецыяльная сцэна для ўзнагароджання пераможцаў алімпійскіх спаборніцтваў

У Пекіне побач са стадыёнам "Птушынае гняздо" ўзводзяць спецыяльную сцэну для ўзнагароджання пераможцаў алімпійскіх спаборніцтваў, што хутка стартуюць у кітайскай сталіцы.

Акрамя таго, тут жа пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў з нагоды зімовай Алімпіяды.
