Электрамабілі прэміум-класа выклікалі цікавасць на аўтасалоне ў Гуанчжоу

2021-11-26 13:38:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Навінкі сусветнага аўтапрама, уключаючы люксавыя брэнды, прадстаўлены на аўтасалоне ў Гуанчжоу. Аўтамабільныя гіганты і навічкі аўтарынку спаборнічаюць за ўвагу наведвальнікаў. Кітайскія вытворцы зрабілі стаўку на электрамабілі прэміум-сегмента – менавіта гэтыя мадэлі выклікаюць найбольшую цікавасць.

У 16 залах Кантонскага выставачнага комплексу на плошчы 220 тысяч квадратных метраў прадстаўлены 1020 новых мадэляў і мадыфікацый аўтамабіляў. І гэта -- рэкорд апошніх гадоў, нягледзячы на скарачэнне агульнай колькасці ўдзельнікаў. А вось цікавасць з боку публікі толькі расце - і большасць наведвальнікаў прыглядаюцца да аўтамабіляў на чыстай энергіі.

Наведвальнікі выставы кажуць, што ім цікава прыглядацца да электрамабіляў, таму што яны "разумныя", экалагічныя і не спажываюць бензін. Да таго ж, зараджаць машыну электрычнасцю нашмат танней. Яшчэ наведвальнікі адзначаюць, што папулярнасць электрамабіляў звязана з тым, што па ўсёй краіне з'явілася наладжаная сетка зарадак. Электрамабілі зручныя для паездак на працу і танней абыходзяцца.

Кампанія GAC Group прадставіла свой новы электрамабіль, які будзе выпушчаны пад брэндам Aion. Гаворка ідзе пра кросовер пад назвай Aion LX Plus, здольны праехаць больш за 1000 кіламетраў на адной зарадцы. Таксама красовер атрымаў палепшаную сістэму беспілотнага ваджэння. Адзін лазерны далямер усталяваны на даху, і яшчэ два - на крылах спераду.

Генеральны дырэктар GAC AION New Energy Automobile Гу Хуэйнань прызнаецца: "З надыходам эры аўтаномнага ваджэння аўтамабіль перастане быць проста сродкам перамяшчэння. Ён можа быць вашым працоўным месцам, месцам адпачынку, сталовай або беспілотным аўтамабілем для дастаўкі. Вашы рукі, вочы і ногі будуць вольныя, так што вы зможаце выбіраць, чым заняцца падчас паездкі”.

Экалагічнасць і камфорт выбіраюць усё больш кітайскіх аўтаўладальнікаў. І гэта дэманструюць лічбы статыстыкі. Сёлета на аўтасалоне ў Гуанчжоу прадстаўлена 240 мадэляў электрамабіляў, што на 70% больш, чым год таму.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ