Кітайскія спартсмены заваявалі «золата» ў змешаным парным разрадзе на Чэмпіянаце свету па настольным тэнісе

2021-11-30 13:22:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ван Чуцінь і Сунь Інша сталі чэмпіёнамі свету па настольным тэнісе ў змешаным парным разрадзе ў амерыканскім Х'юстане. Кітайскія спартсмены разграмілі сапернікаў з Японіі. З лікам 3:0 Ван Чуцінь і Сунь Інша перамаглі японскіх спартсменаў Тамаказу Харымота і Хіну Хаята.

Крыху раней Тамаказу Харымота і Хіна Хаята абышлі кітайска-амерыканскі дуэт Лін Гааюань і Лілі Чжан. Кітайскі спартсмен Лін Гааюань адзначыў: "Гэта быў першы вопыт сумеснай гульні. У нас практычна не было сумесных трэніровак. І ўсё ж мы змаглі ўвайсці ў першую тройку. Лілі – вельмі моцны саюзнік".

Амерыканская спартсменка Лілі Чжан адзначыла: "Для мяне гэта асаблівая гульня, асаблівы чэмпіянат. Сёлета мы адзначаем 50-годдзе пінг-понгавай дыпламатыі, і гэта сімвалічна, што Кітай і ЗША зноў становяцца бліжэй дзякуючы спорту, дзякуючы настольнаму тэнісу. Наш медаль – гэта нешта неверагоднае, гэта мара, якая стала рэальнасцю. Я такая шчаслівая, што мы гулялі разам!"

Для амерыканскіх спартсменаў гэта першы медаль на Чэмпіянаце свету па настольным тэнісе з 1959 года. Заўтра па пекінскім часе пройдуць астатнія фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату. У адзіночным разрадзе сярод мужчын згуляюць кітаец Фань Чжэньдун і швед Трулс Мёрэгард. У адзіночным разрадзе сярод жанчын будуць змагацца дзве кітайскія спартсменкі: Ван Маньюй і Сунь Інша. У мужчынскім парным разрадзе будуць спаборнічаць шведы Крысціян Карлсан і Матыяс Фальк і паўднёвакарэйскія спартсмены Янг Вуд Жын і Лім Чон Хун. А ў жаночым парным разрадзе кітаянкі Ван Маньюй і Сунь Інша згуляюць супраць японак Мімы Іта і Хіны Хаята.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ