Фігуркі змагароў з эпідэміяй у традыцыйнай скульптурнай тэхніцы чжан

2021-12-01 12:37:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

200 гадоў таму майстар з Цяньцзіня Чжан Міншань аб'яднаў традыцыйную кітайскую скульптуру з заходнім рэалізмам. У выніку "фігуркі Чжана" сталі напрамкам мастацтва, унесеным пад гэтай жа назвай у спіс нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Генерал Гуань Юй, Нябесны імператар Лі Цзін, марская багіня Мацзу, майстар Хун І і мастак Чжан Дацянь – гэтыя статуэткі персанажаў з кітайскіх класічных раманаў, фальклору і свету мастацтва аб'ядноўвае вытанчаны рэалізм. Іх аўтар, Чэнь Іцянь, дзесяцігоддзямі адточваў тэхніку вырабу гліняных фігурак чжан.

Майстар кітайскіх мастацтваў і рамёстваў Чэнь Іцянь адзначыў: "Майстар Хун І быў ключавым дзеячам культуры Кітая ў 20-ым стагоддзі. Ён быў майстрам традыцыйнай паэзіі, выяўленчага мастацтва, тэатра і музыкі. Каб стварыць скульптуру, я вывучаў яго біяграфію і спрабаваў асэнсаваць яго ўнутраны свет.

Традыцыйна для вырабу статуэтак чжан выкарыстоўвалі гліну з Цяньцзіня. Матэрыял вельмі чысты і пластычны. Найперш яму надаюць форму, высушваюць і толькі потым размалёўваюць. На выраб адной фігуркі ідзе каля трох месяцаў.

"У 1958 годзе мы заснавалі студыю размалёўкі гліняных скульптур, каб развіваць традыцыйнае мастацтва. Мы дадалі абпал у печы. Гэта надае гліняным фігуркам больш трываласці. І пасля доўгіх спроб я таксама распрацаваў спосаб вырабу размаляваных металічных фігурак. Цяпер большасць прац я раблю ў гэтай тэхніцы", -- дзеліцца асаблівасцямі сваёй працы мастак Чэнь Іцянь.

Майстар Чжан Міншань, які прыдумаў арыгінальную тэхніку 200 гадоў таму, праславіўся рэалістычнымі фігуркамі сваіх сучаснікаў. Чэнь Іцянь не адстае ад стваральніка жанру. Адна з апошніх яго серый прысвечана барацьбе з пандэміяй: “Пасля таго, як Ухань пацярпеў ад COVID-19, медыкі з усяго Кітая прыехалі змагацца з эпідэміяй. Мы спадзяёмся, што зможам падтрымаць гэтых мужных людзей. Разам з маім вучнем Цаа Сілінем мы зрабілі скульптуру дзяўчынкі з лячэбным грыбам ганадэрмай. Яе засяроджаны погляд выказвае нашу рашучасць выйграць гэтую бітву".

Дырэктар Цяньцзіньскай студыі размалёўкі гліняных скульптур Юй Бо: "Мы зрабілі спецыяльную серыю пад назвай "Мастацтва супраць хваробы". Гэта 20 работ, у тым ліку скульптурныя выявы Чжун Наньшаня, Лі Ланьцзюань і іншых медыцынскіх работнікаў з перадавой. Гэта наш спосаб аддаць даніну павагі барацьбе Кітая з пандэміяй".

Чэнь Іцяна падтрымлівае мясцовы ўрад. Дзякуючы гэтай падтрымцы студыя можа ствараць мастацтва, якое ідзе поруч з часам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ