Афіцыйныя асобы з розных краін віншуюць Кітай з 80-годдзем замежнага вяшчання
Яньаньская радыёстанцыя "Сіньхуа" -- папярэдніца Кітайскага нацыянальнага радыё і Міжнароднага радыё Кітая, якія пасля аб'ядналіся ў Медыякарпарацыю Кітая, -- пачала замежнае вяшчанне 3 снежня 1941 года. Гэты дзень стаў днём нараджэння кітайскай радыёвяшчальнай дзейнасці для замежных слухачоў. Праз дзесяцігоддзі замежнае радыёвяшчанне Кітая па-ранейшаму працуе, і гэтымі днямі афіцыйныя асобы і арганізацыі з розных краін накіравалі Медыякарпарацыі Кітая лісты і відэазвароты, у якіх выказалі свае віншаванні з нагоды 80-гадовага юбілею замежнага вяшчання Кітая.
Пасол Расіі ў Кітаі Андрэй Дзянісаў адзначыў у сваім віншаванні, што Медыякарпарацыя Кітая своечасова паведамляе навіны: "У Медыякарпарацыі Кітая працуюць прафесіяналы, якія заўсёды прытрымліваюцца прынцыпаў аб'ектыўнасці і справядлівасці ў асвятленні навін. Яны заваявалі высокі ўзровень даверу ў сусветнай аўдыторыі".
Намеснік старшыні Народнага кансультатыўнага кангрэса Інданезіі Лестары Мурдзіджат, у сваю чаргу, адзначыла, што Медыякарпарацыя Кітая становіцца сведкам падзей там, дзе яны адбываюцца.
Спікер Сената Кеніі Кенэт Лусака заявіў, што служба радыёвяшчання садзейнічала ўстанаўленню больш цесных адносін і паляпшэнню ўзаемаразумення паміж Кітаем і іншымі краінамі. Старшыня Венгерскай працоўнай партыі Д'юла Цюрмер адзначыў, што Медыякарпарацыя Кітая дае магчымасць людзям ва ўсім свеце зразумець Кітай і імкненне краіны да міру. Медыякарпарацыя Кітая адыгрывае важную ролю ў падтрыманні кантактаў паміж грамадствам і урадам, становіцца гарантам таго, што эканамічнае, сацыяльнае і культурнае ўзаемадзеянне ўмацоўваецца з дапамогай СМІ.
Валерый Бебік, старшыня Усеўкраінскай асацыяцыі палітычных навук, згадаў аб вялізнай падтрымцы, якую ён атрымаў ад кітайскіх СМІ, калі хацеў зняць дакументальны серыял аб кітайскай гісторыі і культуры: "Я шмат разоў бываў у Кітаі і атрымаў падтрымку ад кітайскіх СМІ".