Кулінарны конкурс у правінцыі Шаньдун
У правінцыі Шаньдун праходзіць кулінарны конкурс, у якім кітайскія і замежныя ўдзельнікі паказваюць свае стравы. "Новая эра, новая шаньдунская кухня" -- такая галоўная тэма кулінарнага конкурсу, у якім бяруць удзел аматары ежы з Кітая і 40 замежных краін. Конкурс стартаваў 16 верасня, і за гэты час зарэгістравана больш за тысячу новых унікальных страў. Многія замежныя ўдзельнікі аб'ядналі элементы кулінарнага мастацтва сваёй краіны з традыцыямі шаньдунскай кухні.
Некаторыя канкурсанты ўдзельнічалі анлайн. Многія з іх ужо бывалі ў правінцыі Шаньдун і падзяліліся сваімі ўражаннямі аб мясцовай кухні. Загадчыца аддзела гісторыі Кітая ў Брытанскім музеі Джэсіка Харысан-Хол адзначыла: "Калі ў 1970-х гадах я працавала ў Шаньдунскім універсітэце, то ў сталовай нас кармілі вельмі смачнай ежай. Мне падабаўся яблычны пірог і пяльмені".
Шаньдунская кухня "Луцай" -- адзін з васьмі складнікаў кітайскай кухні. Лічыцца, што ў "Луцай" самая доўгая гісторыя, самы шырокі выбар кулінарных тэхнік.
Кулінарны конкурс працягнецца да лютага наступнага года. Пераможцаў аб'явяць адразу ў некалькіх намінацыях.