Спартыўны блогер змяніла гарналыжны дрэс-код

2021-12-10 11:57:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З набліжэннем Алімпіяды ў Кітаі расце цікавасць да зімовых відаў спорту. Відэа з кітайскай дзяўчынай Сяа Мэй, якая спускаецца з гары на лыжах у нацыянальным уборы, пакарыла інтэрнэт.

Вы заўсёды можаце ўбачыць яе, што нясецца на шалёнай хуткасці з гары, у маляўнічым раёне Канас у акрузе Алтай, што ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

Прыхільніца хуткаснага спуску і спартыўны блогер Сяа Мэй займаецца гэтым відам спорту шэсць гадоў. Заснежаныя горныя вяршыні вёскі Хему заўсёды вабілі яе. Хему -- раён кампактнага пражывання кітайскіх тувінцаў. Менавіта тут яе натхніла думка апрануцца ў нацыянальны касцюм.

Сяа Мэй пакарыла карыстальнікаў інтэрнэту, яе падыход да катання многія палічылі цікавым трэндам. Прыхільнікі параўноўваюць дзяўчыну з гераіняй кітайскіх раманаў аб баявых мастацтвах. Між тым, сама Сяа Мэй заклікае лыжнікаў-аматараў устрымацца ад падобных трукаў. Летась Сяа Мэй стала прапагандыстам лыжнага спорту ў сіньцзяньскім Алтаі, а з нядаўняга часу яшчэ і зімовай Алімпіяды.

Сяо Мэй адзначыла: "Хутка адбудуцца зімовыя Алімпійскія гульні. Я хачу паказаць свету дзіўную прыгажосць Сіньцзяна, а таксама традыцыйную культуру. А яшчэ сваімі відэа я хачу падбадзёрыць спартсменаў перад вырашальным у іх жыцці стартам."

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ