19-гадовыя сёстры прасоўваюць моду на "кітайскі шык"

2021-12-13 14:13:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Унікальны тандэм у фігурным катанні: дзве сястры з Харбіна вырашылі звязаць сваю кар'еру з гэтым відам спорту. Пакуль адна з іх развучвае трайны аксель на лёдзе, іншая шые касцюмы для выступленняў з элементамі традыцыйнага кітайскага дызайну ў сваёй майстэрні.

Новы дзень і новая трэніроўка для 19-гадовай Чжан Ісюань. У 15 гадоў фігурыстка стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Кітая, а летась заваявала бронзу на чэмпіянаце краіны сярод юніёраў. У верасні Чжан Ісюань прадстаўляла Пекін на Усекітайскіх спаборніцтвах і заняла другое месца: "Штодня я праводжу на лёдзе каля трох гадзін, не лічачы трэніровак у зале. Увогуле я трэніруюся па пяць гадзін кожны дзень. Цяпер я трэнірую трайны аксель".

Як і ўсе фігурысты, Чжан Ісюань імкнецца падкрэсліць сваё выступленне эфектным касцюмам. Ёй пашанцавала, бо дызайнер разумее яе з паўслова. Уборы для выступленняў і трэніровак фігурысткі шые яе сястра-блізнец Чжан Іфань. "Мая сястра палюбіла спорт дзякуючы мне. Яна вучылася на дызайнера адзення і цяпер шчаслівая, калі я выходжу на лёд у яе касцюмах. Я вельмі ганаруся сваёй сястрой, бо на стварэнне аднаго касцюма ідзе безліч гадзін", -- адзначыла Чжан Ісюань.

Чжан Іфань пачала працаваць над стварэннем касцюмаў для фігурнага катання ў 2018 годзе. Ідэі пачалі прыходзіць, калі яна назірала за трэніроўкамі сястры: "Мая сястра катаецца на каньках з чатырох гадоў. Яна мяне натхняе. Я выбрала прафесію дызайнера і злучыла сваё пакліканне з любоўю да сястры".

Іфань распрацоўвае дызайн трох лінеек касцюмаў для фігурыстаў. "Ледзяная каралева" -- брэнд касцюмаў для турніраў высокага рангу і паказальных выступленняў.

"Арыгінальнасці дамагчыся цяжка. Кітайскі дызайн пакуль не вельмі папулярны ў спажыўцоў. Мы хочам гэта змяніць. Мы ведалі, што будзе складана, калі пачыналі, але зараз людзі ўжо больш адкрытыя кітайскай культуры", -- дадала Чжан Іфань.

Пакуль найболш папулярныя на рынку касцюмаў для фігурнага катання брэнды з Расіі і Італіі. Іфань рэкламуе свае касцюмы ў стылі «кітайскага шыку» праз сацыяльныя сеткі, дзе сярод моладзі вялікі попыт на гачао -- пераасэнсаванне класічнага кітайскага дызайну ў духу модных тэндэнцый.

Кожная з сясцёр жадае прадстаўляць Кітай на сусветнай арэне: Ісюань -- на лёдзе найбуйнейшых чэмпіянатаў, Іфань – у індустрыі спартыўнай моды. Зімовая Алімпіяда ў Пекіне -- спрыяльны момант для кітайскіх дызайнераў паспрабаваць свае сілы ў стварэнні зімовага спартыўнага адзення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ