Алімпіяда-2024 года на беразе Сены

Цырымонія адкрыцця летняй Алімпіяды, якая адбудзецца ў Парыжы ў 2024 годзе, упершыню ў гісторыі пройдзе па-за стадыёнам. Яе правядуць 26 ліпеня на набярэжнай Сены, паведамляе аргкамітэт Гульняў.

У арганізацыі адзначылі, што шэсце пачнецца з моста Аўстэрліц ля Батанічнага саду і расцягнецца на шэсць кіламетраў уздоўж ракі.
