31-гадовая кітайская фрыстайлістка мае намер змагацца за золата Пекіна-2022

2021-12-17 13:54:23
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне застаецца менш за два месяцы. Атлеты імкнуцца дасягнуць максімальных вынікаў да моманту старту. Кітайская фрыстайлістка Сюй Мэнтаа ўжо чацвёрты раз рыхтуецца выступіць на Алімпіядзе, на гэты раз яна спадзяецца ўзяць «золата».

Імя Сюй Мэнтаа знаёмае ўсім аматарам і прыхільнікам лыжнай акрабатыкі. У гэтым месяцы кітайская спартсменка атрымала 26-ю перамогу на этапе Кубка свету ў Фінляндыі і ўзначаліла спіс самых тытулаваных фрыстайлістак у гісторыі, абышоўшы аўстралійку Кі Купер.

Сярэбраны прызёр Алімпіяды, чэмпіёнка свету па фрыстайле Сюй Мэнтаа сказала: «Я разумею, што 26 залатых медалёў — вынік калектыўных намаганняў каманды. На выступленне могуць паўплываць розныя знешнія фактары".

У Ванкуверы спартсменка выступала з траўмай калена, у Сочы стала другой, а ў Пхёнчхане ёй зноў перашкодзіла траўма. Алімпіяда ў Пекіне стане яе чацвёртай спробай. Сюй Мэнтаа адзначыла: "Мне зараз 31 год. Гэта прыкладна дзесяць сезонаў. І не заўсёды мне даставалася жоўтая камізэлька лідара. Калі б яе давалі за сілу волі, яна была б на мне. Гэта будзе мая чацвёртая Алімпіяда. Нягледзячы на траўмы і моманты стомленасці, я з 19 гадоў імкнуся з усіх сіл".

Паводле слоў Сюй Мэнтаа, большую частку вольнага часу на этапах Кубка свету сёлета яна правяла, расказваючы іншым спартсменам пра Пекін. І зараз яна рыхтуецца сустрэцца з імі на алімпійскай пляцоўцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ