Мабільная сувязь пятага пакалення забяспечыць перадачу інфармацыі з гарналыжных трас у рэжыме рэальнага часу
Раён Яньцін на паўночным захадзе Пекіна - адна з трох лакацый Зімовых Алімпійскіх гульняў, дзе пройдуць спаборніцтвы па гарналыжным спорце. Сігнал 5G ахопіць як тэрыторыю Алімпійскай вёскі, так і лыжныя трасы.
Першы ў Кітаі гарналыжны цэнтр алімпійскага стандарта: 7 спускаў з максімальным перападам вышынь 900 метраў. На тэрыторыі комплексу ўстаноўлена шэсць базавых станцый 5G. У час спаборніцтваў, дзякуючы высокай прапускной здольнасці канала і адсутнасці затрымкі, даныя аб надвор'і будуць паступаць у рэжыме рэальнага часу.
Менэджар па тэлекамунікацыях Нацыянальнага гарналыжнага цэнтра Лі Цзяньлі сказаў: "Гэты від спорту моцна залежыць ад умоў надвор'я. Напрыклад, хуткасць ветру можа паўплываць на выбар адпраўной кропкі для старту лыжнікаў. З дапамогай 5G нашы 12 метэаралагічных станцый будуць перадаваць бягучыя даныя на розныя прылады, напрыклад, ваш смартфон".
Гарналыжны спорт звязаны з павышанай рызыкай атрымання траўмы. Калі на коне здароўе, а кожная секунда на рахунку, 5G прыйдзе на дапамогу і забяспечыць своечасовае лячэнне.
"На аб'екце працуе каля 30 спартыўных урачоў. У выпадку траўмы да лыжніка адразу ж накіруюць бліжэйшую брыгаду. Верталёты будуць напагатове. Здымак траўмы будзе ў той жа момант атрыманы ў назначанай бальніцы, дзе да моманту прыбыцця спартсмена ўжо складуць план лячэння", - адзначыў дырэктар офіса па Зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне тэлекамунікацыйнай кампаніі Чайна Юнікам Чжан Цзя.
Падчас Зімовых Алімпійскіх гульняў у Янціне таксама пройдуць спаборніцтвы па бабслеі, скілетоне і санным спорце. Цяпер на аб'екце ідзе падрыхтоўка трас для катання на горных лыжах. На схілы распыляюць штучны снег. Работы працягнуцца да сярэдзіны студзеня.