У Чэнду, нягледзячы на мяккі клімат, актыўна развіваюць хакейную школу

2021-12-21 12:58:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

А зусім хутка ўжо сапраўдныя хакейныя матчы пачнуцца ў Пекіне, бо да старту зімовых Алімпійскіх гульняў застаецца крыху больш за месяц. У сталіцы правінцыі Сычуань, горадзе Чэнду, нягледзячы на мяккі і адносна цёплы клімат, таксама актыўна развіваюць хакей.

Магчыма, хакей - не той від спорту, які асацыіруецца з Кітаем. І ўжо тым больш не з горадам, які славіцца гарачымі летнімі месяцамі і вострай ежай. І тым не менш усё больш моладзі з Чэнду бавіць вольны час з клюшкай на лёдзе.

Маладыя спартсмены прызнаюцца: час на катку для іх - сапраўднае задавальненне.

Хакеіст клуба Chengdu East Beast Лукас Чжоу кажа: "Я проста шчаслівы бавіць час з сябрамі, мне падабаецца займацца любімай справай. Мы заўсёды будзем падтрымліваць і дапамагаць адно аднаму. Вось чаму я рады быць часткай гэтай каманды".

Падлеткі трэніруюцца да шасці разоў на тыдзень. Холад і стомленасць іх не спыняюць. Сёлета клуб Лукаса Чжоу атрымаў заслужаную ўзнагароду за спартыўную ўпартасць - юнакі і дзяўчаты сталі лепшымі ў нацыянальным дзіцяча-юнацкім турніры. Такія дасягненні натхняюць і юнакоў, і спартовых службоўцаў.

Намеснік сакратара Хакейнай асацыяцыі горада Чэнду Лі Хуажун адзначые: "У Чэнду працуюць 9 хакейных клубаў. Наш наступны крок - з дапамогай прасоўвання папулярызаваць хакей у большай колькасці раёнаў, школ і супольнасцяў".

Асацыяцыю хакея Чэнду стварылі ўсяго некалькі гадоў таму, але ў ёй ужо каля тысячы ўдзельнікаў. Зрэшты, для ўладаў гэта вялікім сюрпрызам не стала.

Намеснік сакратара Хакейнай асацыяцыі горада Чэнду Лі Хуажун распавядае: “Спачатку ўсіх цікавіць фігурнае катанне. А потым яны знаёмяцца з хакеем. Паколькі гэта камандны від спорту, дзеці вучацца перамагаць, прайграваць, спаборнічаць, гэта добрая фізічная нагрузка, тут яны могуць знайсці шмат сяброў – у гэтым і заключаецца дзіцячае шчасце".

Эксперты прадказваюць - папулярнасць зімовых відаў спорту ў Кітаі ў найбліжэйшыя гады працягне расці. А значыць, усё больш маладых людзей будзе далучацца да хакея, і, магчыма, у будучым стануць часткай алімпійскай зборнай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ