Навагодні кветкавы рынак у Ханьдане

Кветкавы рынак у горадзе Ханьдань правінцыі Хэбэй працуе круглы год, напаўняючы вялізнае памяшканне духмяным водарам. Тут кожны дзень можна сустрэць вялікія натоўпы наведвальнікаў, і перад святамі іх колькасць толькі павялічваецца.

Прадаўцы даюць парады пакупнікам і дапамагаюць ім выбраць неабходную расліну. Пад Новы год попыт на яркія, духмяныя кветкі толькі расце!
