Жыхары Пекіна аддаюць перавагу курортам з гарачымі крыніцамі

2022-01-20 13:00:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Успышкі COVID-19 змушаюць кітайцаў адмаўляцца ад далёкіх вандровак і бавіць вольны час недалёка ад дома. На гэтым фоне курорты з гарачымі крыніцамі ў прыгарадзе Пекіна фіксуюць наплыў кліентаў.

Яшчэ пару гадоў таму такія курорты прапаноўвалі толькі паслугу "купанне плюс абед". Сёння выбар забаў шырэйшы: басейны, апарні, масаж і зоны адпачынку.

Кожны дзень на крыніцы прыязджае ўсё больш кліентаў. У выходныя тут вялізныя чэргі, і колькасць жадаючых патрапіць сюды можа дасягаць 400 чалавек.

На гарачыя крыніцы ў Пекіне за мінулы год прыпала 7,5% агульнага аб'ёму замоваў. А ў перыяд зімовых халадоў гэтая лічба расце да 15%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ