Медыцынскія брыгады алімпійскага кластара Чжанцзякоу гатовыя ў любы момант дапамагчы спартсменам

2022-02-21 13:41:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Снегапады, моцны вецер і мароз -- у такіх умовах даводзіцца спаборнічаць спартсменам на Алімпіядзе і працаваць брыгадам медыкаў. Урачы і мядсёстры застаюцца за кадрам алімпійскіх трансляцый, але заўсёды побач з удзельнікамі спаборніцтваў.

У Чжанцзякоу працуе свой медыцынскі цэнтр і дзяжураць брыгады хуткай дапамогі. Кожную змену медбрыгада пачынае з поўнай праверкі абсталявання. Медыцынскі супрацоўнік снежнага парку "Гэньцін" у Чжанцзякоу Ван Цяньцзюнь адзначыла: "У нас ёсць усё неабходнае абсталяванне для аказання першай дапамогі: ультрагук, электракардыёграф, манітор ЭКГ, дэфібрылятар, а таксама апараты ШВЛ. Мы можам аказаць неадкладную дапамогу нават пры цяжкіх траўмах".

Медыкам дапамагаюць валанцёры і супрацоўнікі службы бяспекі. Усе яны прайшлі падрыхтоўку па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Машыны хуткай дапамогі дзяжураць на спартыўных аб'ектах і гатовыя ў выпадку неабходнасці даставіць спартсменаў з траўмамі ў бальніцы.

Для медыкаў камандзіроўка на Алімпіяду доўжыцца ўжо больш за два месяцы. Брыгады застануцца на сваіх пастах да завяршэння зімовых Гульняў, а потым вернуцца дадому.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ