Сі Цзіньпін: Пры распрацоўцы 14-га пяцігадовага плана неабходна спалучаць праектаванне на вышэйшым узроўні з запытамі грамадства

2020-08-07 16:32:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна спалучаць праектаванне на вышэйшым узроўні з запытамі грамадства, каб сумеснымі намаганнямі распрацаваць 14-ы пяцігадовы план.

Распрацоўка і рэалізацыя пяцігадовых планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляюцца важнымі спосабамі кіравання дзяржавай Камуністычнай партыяй Кітая, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён падкрэсліў неабходнасць пашырэння каналаў, праз якія грамадскасць можа выказваць свае меркаванні і вылучаць прапановы, бо складанне пяцігадовых планаў тычыцца ўсіх аспектаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і цесна звязана з вытворчай дзейнасцю і жыццём народа.

Па словах Сі Цзіньпіна, варта заахвочваць прадстаўнікоў шырокай грамадскасці ўносіць прапановы, каб сацыяльныя чаканні, меркаванне экспертаў і назапашаны на нізавым узроўні вопыт былі цалкам улічаны пры складанні 14-га пяцігадовага плана.

Кітай прыступіць да ажыццяўлення 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця ў наступным годе. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ