ЭКСПА-2021: зялёная трансфармацыя Кітая стымулюе міжнародныя кампаніі прапаноўваць экалагічныя рашэнні

2021-11-08 13:37:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Зялёныя" тэхналогіі сталі адной з цэнтральных тэм 4-й Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА. Кітай паскарае зялёную трансфармацыю і гэта адкрывае вялікія магчымасці для кампаній, якія прапануюць і выкарыстоўваюць экалагічныя рашэнні.

У павільёне "Інтэлектуальная прамысловасць і інфармацыйныя тэхналогіі" 40 кампаній з усяго свету прадстаўляюць найноўшыя прадукты. Дзевяць з іх дэманструюцца ўпершыню, 28 распрацаваны спецыяльна для кітайскага рынку. Кампанія з Германіі прапануе тэхналогію лазернага рэзання кузаваў электрамабіляў.

Прэзідэнт кітайскага аддзялення кампаніі TRUMPF Group Ган Ян адзначыў: "Каб вырабіць аўтамабіль з новага матэрыялу спосабам гарачага фармавання, трэба, каб лазер выконваў трохмернае рэзанне, вельмі дакладнае, прадукцыйнае, якое і змяншае вагу аўтамабіля. Гэта таксама наш уклад у зніжэнне выкідаў вугляроду".

Кітай імкнецца да вугляроднай нейтральнасці і развіцця нізкавугляродных тэхналогій. Гэтаму на выставе прысвечана асобная зона. Яна ўключае тры раздзелы: зялёная энергетыка, энергазберажэнне ў будаўніцтве і кіраванне навакольным асяроддзем. Тут прадстаўлены 5 дзясяткаў вядомых кампаній.

Віцэ-прэзідэнт азіяцка-ціхаакіянскага падраздзялення кампаніі Ingersoll Rand Флора Лі заявіла: "Мы працуем з нашымі пастаўшчыкамі, мясцовымі партнёрамі, каб сумесна распрацоўваць новыя тэхналогіі для павышэння эфектыўнасці нашай прадукцыі. Гэта тое, што мы робім на рынку Кітая".

У той час як укараненне новых тэхналогій і прадуктаў будзе садзейнічаць нізкавугляроднай трансфармацыі ўнутры Кітая, растучы спажывецкі рынак краіны таксама будзе стымуляваць укараненне экалагічных тэхналогій на замежных прадпрыемствах.

Прэзідэнт кітайскага аддзялення кампаніі Rockwell Automation І Эн Шы сказаў: "Паколькі ўнутраная цыркуляцыя азначае мадэрнізацыю мясцовай прамысловасці, а знешняя цыркуляцыя - глабальны зварот, мы здольныя даць кітайскім прадпрыемствам магчымасць палепшыць вытворчасць за кошт лічбавай трансфармацыі і павысіць сваю канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку".

Да 2025 года маштабы экалагічна чыстай і нізкавугляроднай прамысловасці Кітая дасягнуць прыкладна 2,5% ВУП - у грашовым эквіваленце гэта 470 мільярдаў долараў. Відавочна, што такая вялізная доля рынку - выдатны стымул для міжнародных кампаній удзельнічаць у экалагічным развіцці Кітая, у тым ліку і праз прэзентацыю сваіх тавараў і паслуг на ЭКСПА.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ