Колькасць праглядаў Алімпійскага канала Медыякарпарацыі Кітая за 2 тыдні пераваліла за 56 млн
Алімпійскі канал Медыякарпарацыі Кітая стаў даступны ў 31 правінцыі, аўтаномным раёне і гарадах цэнтральнага падпарадкавання Кітая на платформе IPTV, ахоп аўдыторыі якой складае каля 300 млн хатніх гаспадарак.
Канал запушчаны 25 кастрычніка. У першы дзень колькасць праглядаў склала 2 млн 620 тысяч, а праз два тыдні за дзень паказчык перавысіў 11 млн. Агулам за першыя два тыдні вяшчання канал паглядзелі больш за 56 млн чалавек.
Алімпійскі канал стаў адзіным ў Кітаі, які атрымаў афіцыйны дазвол МАК выкарыстоўваць назву "Алімпійскі" і алімпійскую эмблему. Канал пры дапамозе сучасных тэхналогій 5G, 4K, 8K і штучнага інтэлекту транслюе кантэнт, звязаны са спартыўнымі спаборніцтвамі і алімпійскай тэматыкай.