Акруга Чжанцзякоу, якая знаходзіцца за 150 км ад Пекіна, завяршыла падрыхтоўку да зімовых Гульняў-2022
Чжанцзякоу завяршыла падрыхтоўку да Алімпіяды. Гарадская акругу за 150 кіламетраў на поўнач ад Пекіна сумесна з кітайскай сталіцай прымае Зімовыя Гульні 2022 года. Там пройдуць больш за 50 спаборніцтваў па лыжных дысцыплінах, на якіх разыграюць амаль палову ўсіх камплектаў узнагарод.
Кіраўнік Чжанцзякоўскага аперацыйнага цэнтра Аргкамітэта зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне У Вэйдун адзначае: “Дзякуючы моцнаму кіраўніцтву і кіраванню Аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Пекіне і ўраду правінцыі Хэбэй, падрыхтоўчая праца была праведзена якасна і ў адпаведнасці з графікам. Зараз усе 76 пректаў завершаны, яны прайшлі строгія праверкі і адпавядаюць неабходным стандартам".
Да Алімпіяды ў Чжанцзякоу ўзвялі 7 аб'ектаў: лыжны парк "Юньдзін", гарналыжны комплекс "Гуяншу", алімпійскую вёску, адзіны рэгістрацыйны цэнтр, прэс-цэнтр, тэлевяшчальны комплекс і цырыманіяльны пляц для ўзнагароджанняў. Спартсмены падчас Алімпіяды будуць у замкнутым супрацьэпідэмічным контуры без магчымасці свабоднага перамяшчэння па горадзе, таму ў Алімпійскай вёсцы прадугледжаны больш за 20 сэрвісаў ад банкаў і пошты да цырульняў і крамаў. Працу ўсіх аб'ектаў ужо пратэсціравалі, у тым ліку ў супрацьэпідэмічным рэжыме. Апошняя падрыхтоўка ідзе толькі на пляцоўцы для ўзнагароджанняў.
Кіраўнік Чжанцзякоўскага аперацыйнага цэнтра Аргкамітэта зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне У Вэйдун кажа: "Мы праводзім комплексную праверку ўсёй падрыхтоўчай работы на пляцоўцы, каб забяспечыць паспяховае, спакойнае і бяспечнае правядзенне мерапрыемстваў".