Кітайская каманда па кёрлінгу на калясках - прэтэндэнт на перамогу

2021-11-25 13:27:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да Паралімпійскіх гульняў у Пекіне -- сто дзён. Паназіраем за звычайнай ранішняй трэніроўкай зборнай Кітая па кёрлінгу на калясках.

Гэты від спорту быў уключаны ў праграму Паралімпійскіх гульняў у 2006 годзе. Кёрлінг на калясках не менш відовішчаны, розніца толькі ў адсутнасці свіпінгу - шаравання лёду спецыяльнымі шчоткамі, таму тэхніка кідка тут значна складаней. У кітайскай зборнай 12 ігракоў і 4 трэнеры.

Намеснік кіраўніка праграмы кітайскай каманды па кёрлінгу на калясках Ху Цзюньфэн адзначае: "Алімпіяда набліжаецца. Скажу вам праўду, што адчуваю вялікую напругу. Усе мы памятаем аб поспеху на спаборніцтвах у Пхенчхане, зараз нам неабходна настроіцца на Пекін".

У 2018 годзе кітайскія калясачнікі ўзялі золата на Гульнях у Пхенчхане. А зусім нядаўна каманда заваявала тытул чэмпіёна свету па кёрлінгу на калясках на хатнім катку. У надзеі паўтарыць поспех, паралімпійцы трэніруюцца па шэсць гадзін за дзень. Па словах галоўнага трэнера, гэты від спорту патрабуе вялікай канцэнтрацыі ўвагі і моцных нерваў.

Галоўны трэнер зборнай Кітая па кёрлінгу на калясках Юэ Ціншуан кажа: "Нам трэба ўдасканальвацца ў двух напрамках. Перш за ўсё, гэта нашы аналітычныя і стратэгічныя навыкі. І другое, - справіцца з хваляваннем у канкурэнтнай барацьбе, неабходна захоўваць спакой.

Ван Хайтаа - вопытны спартсмен, гэта ўжо яго другая Паралімпіяда. Сёння менавіта ён ключавы ігрок зборнай, Ван прывёў каманду да перамогі ў 2018-м і дапамог заваяваць ёй тытул чэмпіёна свету сёлета.

"Мы хочам прыцягнуць увагу грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Хочам самі больш ведаць адзін пра аднаго, паказаць прыклад таго, што можна не проста паўнацэнна жыць, але і дасягаць пэўных вышынь", - прызнаецца ён.

У сумленнай барацьбе кітайскім спартсменам давядзецца пазмагацца са зборнымі Канады і Швецыі - менавіта іх яны лічаць сваімі галоўнымі канкурэнтамі.

Намеснік кіраўніка праграмы кітайскай каманды па кёрлінгу на калясках Ху Цзюньфэн гаворыць: "Мы хочам прадэманстраваць сілу духу спартсменаў-паралімпійцаў на нашай роднай зямлі і паказаць добрыя вынікі ў медальным заліку. У нас ёсць рашучасць і ўпэўненасць у перамозе".

Па словах трэнера, у яго падапечных дастаткова сілы, каб апынуцца наперадзе. Усе яны з нецярпеннем чакаюць яшчэ аднаго медаля ў сваю скарбонку ў сакавіку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ