Аргкамітэт абяцае правесці «бяспечную» Алімпіяду

2021-12-06 13:07:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года засталося ўсяго два месяцы. У пятніцу адбылася прэс-канферэнцыя, на якой прадстаўнікі Аргкамітэта зімовай Алімпіяды расказалі аб падрыхтоўцы да гульняў.

Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў, а таксама муніцыпальныя ўлады Пекіна і Чжанцзякоу пералічылі амаль 3000 задач, выкананне якіх неабходна для паспяховага правядзення гульняў. Бяспека – адна з важных мэтаў.

Дырэктар галоўнага аперацыйнага цэнтра Алімпіяды-2022 Янь Чэн адзначыў: “25 кастрычніка апублікавана першая версія “Кіраўніцтва па барацьбе з каранавірусам”, складзеная Пекінскім аргкамітэтам сумесна з МАК. У ім асветлены спосабы правядзення мерапрыемстваў, вакцынацыя, кіраванне замкнёным цыклам, а таксама прафілактыка і барацьба з вірусамі”.

Акрамя барацьбы з каранавірусам створана міжнародная каманда ратавальнікаў і арганізаваны парк верталётаў для аказання экстранай дапамогі. Камітэт таксама працуе над зніжэннем выкідаў вуглякіслага газу і больш рацыянальным выкарыстаннем рэсурсаў – у прыватнасці, пры стварэнні снежнага палатна для лыжных трас. Кіраўнік пекінскай акругі Яньцін Юй Бо заявіў: “Мы будзем выкарыстоўваць сабраныя ападкі, якіх у Яньціне сёлета асабліва шмат. У дадатак да натуральных ападкаў, вадасховішчы рэгіёна дадуць ваду, неабходную для стварэння снегу. Вада, што спатрэбіцца для зімовых Алімпійскіх гульняў, складзе ўсяго 1,6 % бягучага спажывання вады ў Яньціне”.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ