Валанцёры рыхтуюцца да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне
Праз два месяцы лыжнікі будуць змагацца ў Чжанцзякоу за алімпійскія медалі, а пакуль праходзяць тэставыя гонкі паўночнай камбінацыі. Арганізатарам спаборніцтваў дапамагаюць шматлікія валанцёры.
Ужо менш як праз два месяцы пачнуцца захапляльныя алімпійскія спаборніцтвы, уключаючы скачкі з трампліна, лыжнае дваябор'е і біятлон. Але ў гэтыя выходныя пляцоўкі таксама не пустуюць. Тут праходзяць тэставыя спаборніцтвы, іх абслугоўваюць больш за 400 добраахвотнікаў.
Намеснік менеджэра па працы з валанцёрамі Нацыянальнага Цэнтра лыжных гонак Чжан Нань: "Нашы валанцёры – студэнты шасці ўніверсітэтаў Хэбэя і чатырох універсітэтаў Пекіна. Яны будуць аказваць адміністрацыйную і іншую дапамогу наведвальнікам алімпійскіх аб'ектаў".
Плануецца, што падчас Алімпіяды дзве трэціх добраахвотнікаў будуць працаваць на месцах, не пакідаючы межы спартыўных аб'ектаў. Астатнія - акажуць дапамогу з трансферам спартыўных дэлегацый і прадастаўленнем інфармацыйных паслуг. 20-гадовая Цаа Цзіюй працуе ў медыяцэнтры.
"Я вучуся на трэцім курсе Хэбэйскага інстытута сувязі, вывучаю радыёвяшчанне. Перш чым трапіць сюды, я прайшла 5 сумоўяў", - кажа дзяўчына.
Цаа Цзіюй шануе магчымасць далучыцца да галоўнай спартыўнай падзеі. У яе ўжо ёсць вопыт, аднак маючыя адбыцца Гульні не ідуць у параўнанне з валанцёрскай работай у школьнай спартыўнай лізе. Цяпер у яе большая адказнасць, нават калі праца заключаецца ў раздачы ацэначных лістоў журналістам і абнаўленні інфармацыі на дошцы аб'яў: раскладзе спаборніцтваў, графіку аўтобусных маршрутаў ці брыфінгаў для прэсы.
"Мне выпала сапраўды добрая магчымасць. Я завяла шмат сяброў з іншых універсітэтаў. Мы ладзім, нас аб'ядноўвае агульная справа. Я змагу папрактыкаваць сваю англійскую, удасканаліць навыкі зносін", - адзначыла яна.
Цаа Цзіюй марыць стаць тэлежурналістам. І навыкі эфектыўнага ўзаемадзеяння з людзьмі, яна ўпэўнена, спатрэбяцца ў прафесійнай дзейнасці. А ў найбліжэйшыя два месяцы Цаа і яе таварышы пройдуць дадатковую падрыхтоўку, каб навучыцца яшчэ лепш спраўляцца са сваёй працай.