Кітайскі трэнер па кёрлінгу стане суддзёй на зімовых Гульнях

2021-12-09 12:56:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Ва ўсім свеце спартсмены і балельшчыкі не адзіныя, хто рыхтуецца да зімовых Гульняў. Спартыўныя чыноўнікі, суддзі, арбітры таксама настройваюцца на спаборніцтвы. Не выключэнне і Ван Цзюэ -- кітайскі трэнер па кёрлінгу. Яна дэбютуе ў якасці суддзі на маючай адбыцца Алімпіядзе: "Гэта Алімпіяда дазволіць нам прадэманстраваць прафесіяналізм у судзействе спаборніцтваў у зімовых відах спорту".

Ван Цзюэ пазнаёмілася з гэтай каманднай гульнёй на лёдзе каля 12 гадоў таму. Зараз яе задача -- забыцца на сімпатыі. Яна павінна сачыць за тым, каб правілы не парушаліся, і прымаць дакладныя рашэнні ў спрэчных момантах, якіх у кёрлінгу бывае вельмі шмат. "Напрыклад, на лёдзе могуць апынуцца камяні або шчоткі з іншых дарожак. У гэтым выпадку спартсменам з абедзвюх каманд неабходна абмеркаваць далейшыя дзеянні. Калі яны не змогуць знайсці агульнае рашэнне, то ў справу ўступае тэхнічны спецыяліст. Менавіта ён павінен прапанаваць варыянты сумленнай гульні", -- адзначыла рэферы.

Ван Цзюэ спадзяецца, што ўсё больш маладых людзей змогуць шчыра палюбіць кёрлінг, а яна паспрабуе дапамагчы ім зразумець сутнасць гэтай сапраўды займальнай гульні. Ван Цзюэ хоча верыць, што на Алімпіядзе каманды прадэманструюць бліскучую гульню, суддзі -- высокі прафесіяналізм, а балельшчыкі атрымаюць вялікае задавальненне ад барацьбы за медалі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ