Томас Бах падзякаваў Медыякарпарацыі Кітая за распаўсюджванне алімпійскага духу
Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах накіраваў ліст гендырэктару Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюну. Бах выказаў падзяку за намаганні Медыякарпарацыі Кітая па распаўсюджванні алімпійскага духу.
Ён высока ацаніў Алімпійскі тэлеканал Медыякарпарацыі, які пачаў вяшчаць 25 кастрычніка. Бах падкрэсліў, што вельмі рады даведацца, што канал стаў такім папулярным у Кітаі. Адзначу, што цяпер яго можна ўбачыць ужо ў 31 правінцыі, раёне і горадзе Кітая, каля 300 млн карыстальнікаў могуць глядзець яго праз IPTV і каля 150 млн - па кабельным тэлебачанні.