У Алімпійскай вёсцы ў Яньціне завяршылася комплексная праверка рэжыму эксплуатацыі

2021-12-14 13:01:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Алімпійскай вёсцы ў раёне Яньцін на поўначы Пекіна завяршылася комплексная праверка рэжыму эксплуатацыі. У кампаніі прынялі ўдзел больш за тысячу сто супрацоўнікаў. Тэставанне праходзіла ў шэсць этапаў, было адрэпеціравана семдзесят экстраных сітуацый - гэта і рэагаванне на анамальнае надвор'е, на ўспышку COVID-19, пажар і іншыя выпадкі. У працы прынялі ўдзел таксама 360 прадстаўнікоў дэлегацый і назіральнікаў: яны наведалі аб'екты, агледзелі зоны пражывання спартсменаў, ацанілі падрыхтоўку медыцынскіх брыгад, здалі ПЦР-тэсты і сталі ўдзельнікамі прыёму VIP-гасцей у зоне для паралімпійскіх гульняў.

Генеральны сакратар бюро эксплуатацыі спартыўных аб'ектаў Алімпійскай і Паралімпійскай вёскі ў раёне Яньцін Янь Хань адзначыў: "Мы спадзяёмся, што пасля гэтай праверкі Алімпійская вёска ў асноўным будзе гатова да прыёму гасцей. Наступным этапам трэба стварыць пляцоўку для ўздыму сцягоў і ўпрыгожыць ландшафт у вёсцы. Пастараемся, каб Алімпіяда ў Пекіне прайшла бяспечна, эканомна і прыгожа".

Таксама ў Пекіне пачалі вытворчасць штучнага снега для трампліна "Шоўган". Гэты аб'ект будзе выкарыстоўвацца для скачкоў на лыжах і сноўбордзе. З-за даволі цёплага надвор'я снег праводзіцца толькі ноччу, работнікам трэба пастаянна сачыць за ваганнямі тэмпературы паветра і напрамкам ветру. Апарат для вытворчасці штучнага снега правяраюць раз у гадзіну. Бо працэс складаецца з чатырох этапаў: вытворчасць снега, яго захаванне, фармаванне і папаўненне. Згодна з планам, работа завершыцца да 20-га студзеня. Усяго створаць адзінаццаць тысяч пяцьсот кубаметраў штучнага снега.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ