Кітайскі сноўбардыст Чжан Івэй дзеліцца прафесійным вопытам з будучымі алімпійцамі

2021-12-16 13:14:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі праходзіць серыя спартыўных спаборніцтваў "Як чэмпіён". У іх удзельнічаюць і сёлетнія алімпійцы, і спартсмены, якія ўжо завяршылі прафесійную кар'еру. Напрыклад, сноўбардыст Чжан Івэей - удзельнік Алімпійскіх гульняў 2014-га і 2018-га гадоў.

Не кожны дзень выпадае поспех атрымаць індывідуальны майстар-клас па сноўбордзе ад чэмпіёна і ўдзельніка Алімпійскіх гульняў. 29-гадовы Чжан Івэй актыўна ўдзельнічае ў развіцці сноўбордынгу ў Кітаі. Гэтым жа ён заняты і зараз - у Чжанцзякоу, адным з трох кластараў пекінскай зімовай Алімпіялы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2014 і 2018 гадоў Чжан Івэй сказаў: "Сноўбордынг у Кітаі будзе імкліва развівацца. Гэты спорт спалучае элементы моды, каманднай гульні і падарожжаў. Некаторыя ўспрымаюць яго не як спорт, а хутчэй як забаўку. Сноўбордынг добра падыходзіць для кітайцаў, дзе есць спартыўныя традыцыі ў гімнастыцы і дайвінгу. Раней у нас не было высакагорных лыжных курортаў або доўгіх спускаў. Але мы адаптаваліся, стварылі крытыя лыжныя паркі і прыдатныя ўмовы для катання на сноўбордзе".

Нягледзячы на тое, што ў кар'еры Чжан Івэя не было алімпійскіх медалёў, яго любоў да сноўбордынгу застаецца нязменнай. Спартыўны запал засланяе амбіцыі.

Чжан Івэй адзначыў: "Да 2010-га мае навыкі пакідалі жадаць лепшага. Але калі я ўбачыў Гульні ў Ванкуверы, зразумеў, што гэта мая мэта, мая мара. Трэба проста трэніравацца. Я - прафесіянал, і калі не паеду на Алімпіяду, пашкадую пра гэта. .Да 2013-га мая тэхніка значна палепшылася - я мінуў кваліфікацыю для Сочы. Я ніколі не адчуваў прэсінгу, але выразна ўсведамляў цяжкасць пастаўленай задачы. Перамагаць і заваёўваць медалі - я гляджу на гэта лёгка. Я іду за сваімі марамі і выкладваюся па поўнай, гэтага для мяне дастаткова".

З 2014-га па 2018 год Чжан Івэй быў на піку кар'еры. Ён удзельнічаў у буйных спаборніцтвах, і бліскучым трайным сальта ў хафпайпе безумоўна заслужыў золата сусветнага чэмпіянату 15-га года. Але ў спартыўнай славы ёсць і адваротны бок - траўмы.

Чжан Івэй дадаў: "Пасля 2014 года я выконваў складаныя трукі і элементы, у мяне атрымлівалася нават тое, чаго іншым не ўдавалася. Я быў упэўнены, што змагу заваяваць золата. Але я атрымаў траўму калена і не паспеў цалкам аднавіцца. Адпраўляючыся на Гульні 2018 года, я ведаў, што не гатовы на ўсе 100. Я быў засмучаны, але разумеў, што шкадаваннямі нічога не змяніць. Я той, хто я ёсць, і гэта прывяло да маіх поспехаў і да маіх няўдач".

Спартсмен прызнаецца - у спорце галоўнае не ўзнагароды і не бляск сафітаў, а вопыт і спадчына, якую прафесійныя атлеты пакідаюць пасля сваіх перамог.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ