У Кітаі пабудавана больш за 1,3 млн. базавых станцый 5G

2021-12-21 13:01:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай да цяперашняга часу запусціў больш за 1,3 млн. базавых станцый стандарту 5G у рамках намаганняў краіны па пашырэнні зоны ахопу новага стандарту мабільнай сувязі пятага пакалення. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

На дадзены момант агульная колькасць абанентаў сувязі 5G у Кітаі дасягнула 497 млн., заявіў кіраўнік ведамства Сяа Яцін.

У 2022 годзе Кітай працягне развіваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і весці стабільнае і спарадкаванае будаўніцтва сетак 5G і гігабітных оптавалакновых сетак, адзначыў міністр.

Да 2023 года колькасць абанентаў мабільнай сувязі пятага пакалення ў Кітаі перавысіць 560 млн., гаворыцца ў выпушчанай у ліпені дырэктыве.

Чакаецца, што да гэтага часу стандартам сувязі 5G будуць карыстацца больш за 40% уладальнікаў персанальных мабільных тэлефонаў, і на кожныя 10 тыс. чалавек у краіне будзе прыпадаць больш за 18 базавых станцый 5G, адзначаецца ў дакуменце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ