Зімовымі гульнямі ў Пекіне будзе кіраваць інавацыйны тэлекамунікацыйны цэнтр
Інжынеры зімовых гульняў у Пекіне гатовыя запусціць аперацыйны цэнтр тэлекамунікацыйных тэхналогій, які будзе забяспечваць высакахуткасную перадачу даных і бесперабойную сувязь 5G унутры аб'ектаў і на ўсёй тэрыторыі правядзення Алімпіяды.
41 каманда інжынераў, якая складаецца з 1,5 тыс. чалавек, прыбыла ў алімпійскую зону замкнёнага цыкла. Іх задача -- забяспечыць стабільную працу ўсіх тэлекамунікацыйных сістэм падчас правядзення зімовых гульняў. За кожны аб'ект спаборніцтваў адказвае аператыўная група. Спецыялісты абслугоўваюць базавыя станцыі, падтрымліваюць бесперабойнае вяшчанне, кругласутачную працу высакахуткаснага інтэрнету і мабільнай сувязі пятага пакалення. Яны трымаюць сувязь з адзіным аперацыйным цэнтрам тэлекамунікацыйных тэхналогій. Менавіта гэты цэнтр кіруе ўсёй тэлекамунікацыйнай сеткай гульняў, у тым ліку інфармацыйнай сеткай, якую аргкамітэт Алімпіяды выкарыстоўвае для кіравання мерапрыемствамі.
Тэхналогія 5G упершыню будзе актыўна выкарыстоўвацца на Алімпіядзе. З яе дапамогай будзе ажыццяўляцца не толькі трансляцыя, але і падлік балаў, сувязь з персаналам і распаўсюджанне ўнутраных інструкцый.
Дырэктар тэлекамунікацыйнага аперацыйнага цэнтра зімовай Алімпіяды ў Пекіне Ван Чуаньбаа адзначыў, што тэхналогія 5G дае магчымасць весці прамую трансляцыю відэа ў фармаце 4K, а таксама перадаваць відэа ў фармаце 8K: “Гледачы атрымаюць карцінку са звышвысокай выразнасцю і мінімальнай затрымкай па часе”.
Цырымонія адкрыцця Алімпіяды адбудзецца 4 лютага, менавіта тады ўсе гледачы і ўдзельнікі змогуць ацаніць намаганні кітайскіх інжынераў.