300 спартсменаў з 12 краін сталі першымі гасцямі алімпійскай вёскі ў Чжанцзякоу

2022-01-29 14:03:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійская вёска ў Чжанцзякоу сустракае гасцей зімовых Гульняў. У першы дзень у жылым квартале размясціліся 300 спартсменаў і ўдзельнікаў дэлегацый з некалькіх краін.

Алімпійская вёска ў Чжанцзякоу, як і дзве іншыя ў Пекіне і Яньцыне, ва ўмовах пандэміі будзе працаваць па прынцыпе замкнёнага цыкла, таму на яе тэрыторыі ёсць усё неабходнае: спартзалы, медцэнтры, банкі, кафэ і сувенірныя крамы. Дабрацца ад Пекіна да Чжанцзякоу можна на высакахуткасным цягніку менш чым за гадзіну.

Удзельнік дэлегацыі ЗША Марк Брыкел адзначыў: "Я задаволены, усё тут арганізавана на высокім узроўні".

Удзельнікаў дэлегацыі ў Алімпійскай вёсцы сустракаюць валанцёры і супрацоўнікі Гульняў. Іх можна пазнаць па форменнай вопратцы. Дапамагчы гасцям Алімпіяды гатовы ў любы момант.

Падчас зімовых Гульняў у алімпійскай вёсцы ў Чжанцзякоу будуць пражываць больш за тысячу спартсменаў, а з улікам суправаджаючых асоб колькасць гасцей складзе 2600 чалавек. Тут пройдуць спаборніцтвы па лыжных гонках, біятлоне, скачках з трампліна, фрыстайле і сноўбордзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ