У Шанхаі адбыўся першы тэставы палёт лайнера C919 перад перадачай замоўцы

2022-05-16 13:12:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі авіялайнер "Комак" C919 паспяхова прайшоў першае з запланаваных лётных выпрабаванняў перад перадачай замоўцы. Пасля трохгадзіннага палёту самалёт прызямліўся ў шанхайскім міжнародным аэрапорце "Пудун". Усе тэставыя задачы выкананыя, паветранае судна паказала высокія лётна-тэхнічныя характарыстыкі.

Першым новы лайнер атрымае шанхайскі перавозчык OTT, даччыная кампанія China Eastern Airlines. З пазамінулага года яна эксплуатуе вузкафюзеляжны рэгіянальны "Комак" ARJ21, здольны перавезці 115 пасажыраў на адлегласць да 3,5 тыс. кіламетраў. Далёкасць і ёмістасць сярэднемагістральнага C919 у паўтара разы больш. Распрацоўнік абодвух самалётаў — Кітайская карпарацыя камерцыйнай авіяцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ