Верталёт AC313A здзейсніў першы палёт

2022-05-18 13:34:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У правінцыі Цзянсу на ўсходзе Кітая здзейсніў першы палёт шматмэтавы грамадзянскі верталёт AC313A, распрацаваны Кітайскай дзяржкарпарацыяй авіяцыйнай прамысловасці. Паветранае судна прызначана для выратавальных аперацый, такіх як тушэнне пажараў, пошукавыя работы, экстраная медыцынская дапамога. Верталёт можа выконваць працы на вялікіх вышынях і ў экстрэмальных тэмпературах.

Галоўны інжынер верталёта AC313A Таа Чун: “Для выканання пошукава-выратавальных аперацый у верталёце маецца электрычная лябёдка і сістэма радыёвяшчання, а таксама супрацьпажарныя рэзервуары і вадамёты для тушэння лясных і гарадскіх пажараў. Апроч таго, мы падрыхтавалі насілкі і медабсталяванне, якое можна выкарыстоўваць для выратавання пацярпелых".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ