Фіскальныя рэформы КНР накіраваны на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу

2022-05-19 12:19:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За апошняе дзесяцігоддзе эфектыўнасць палітыкі Кітая ў сферы выдаткаў і падаткаабкладання значна ўзрасла. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі Мінфіна, Дзяржаўнага падатковага ўпраўлення і Дзяржкантролю КНР на адмысловай прэс-канферэнцыі. Паводле слоў чыноўнікаў, асноўныя намаганні за справаздачны перыяд былі накіраваны на падтрымку навукі і тэхнікі, развіццё сельскіх і гарадскіх раёнаў, абарону навакольнага асяроддзя і барацьбу са змяненнем клімату. Толькі сёлета малыя і сярэднія прадпрыемствы ў рамках мер падтрымкі на фоне пандэміі сэканомілі на падатках і зборах 2,5 трлн юаняў.

Намеснік міністра фінансаў КНР Сюй Хунцай адзначыў: "Фіскальныя і падатковыя сістэмы з'яўляюцца інстытуцыйнай гарантыяй паляпшэння размеркавання рэсурсаў, падтрымання адзінства рынку, садзейнічання сацыяльнай справядлівасці і дасягнення трывалага міру і стабільнасці. Імкнучыся да мадэрнізацыі фіскальнай і падатковай сістэмы, Міністэрства фінансаў паскорыла рэформы ў ключавых галінах. Мы знізілі агульны ўзровень тарыфаў і актыўна падтрымалі будаўніцтва сеткі зон свабоднага гандлю высокага ўзроўню для новай адкрытай эканамічнай сістэмы".

Афіцыйныя асобы заяўляюць, што будуць садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву для стымулявання эканамічнага росту. Кітайскія ўлады імкнуцца стварыць справядлівае дзелавое асяроддзе і прыцягнуць больш інвестараў для эканамічнага росту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ