Мінкамерцыі КНР накіравана на якасны рост знешняга гандлю і ўнутранага спажывання

2022-05-23 13:23:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай накіраваны на якасны рост як у знешнім гандлі, так і ва ўнутраным спажыванні. Аб гэтым заявілі ў Мінкамерцыі КНР. У ведамстве прааналізавалі гандлёвую палітыку Кітая за апошнія 10 гадоў і прыйшлі да высновы, што апошнія гады эканамічны рост стымулююць прыватныя кампаніі, а таксама тавары, вырабленыя ў заходніх рэгіёнах Кітая, і тавары з высокай дабаўленай вартасцю. У перспектыве краіна накіравана на стварэнне адзінага рынку, які дасць магчымасць стымуляваць інавацыі і нарошчваць унутранае спажыванне.

Намеснік міністра камерцыі КНР Шэн Цюпін: "Я лічу, што рэалізацыя канцэпцыі адзінага рынку ў Кітаі дазволіць стымуляваць не толькі ўнутраны эканамічны абарот, але і знешні гандаль і трансгранічныя патокі капіталу. Рынак, які хутка развіваецца, быў бы самым каштоўным рэсурсам у сусветнай эканоміцы. Падчас пабудовы гэтага рынку Кітай прыцягне больш замежных інвестыцый, а супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі прывядзе да росту рыначных стандартаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ