Развіццё ў Кітаі адзінага рынку – крок да стварэння цэнтра глабалізацыі на ўсходзе

2022-05-24 13:44:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай прыступіў да рэалізацыі плана аб ператварэнні эканомікі краіны "з вялікай у моцную". Мэта – стварыць нацыянальны адзіны рынак. Выкананне гэтай задачы паўплывае на працэсы глабалізацыі.

Два гады таму старшыня КНР Сі Цзіньпін прадставіў канцэпцыю "двайной цыркуляцыі". Мэта стратэгіі – засцерагчы нацыянальную эканоміку за кошт апоры як на знешнія рынкі, так і на ўнутраны попыт. Зараз Кітай робіць наступны крок – прымае Дырэктыву аб пабудове адзінага нацыянальнага рынку.

Галоўны навуковы супрацоўнік Кітайскага цэнтра міжнародных эканамічных абменаў Чжан Яньшэн адзначыў: "Стратэгічная аснова адзінага рынку – пашырэнне ўнутранага попыту. На ўзроўні дзяржавы гэта патрабуе павелічэння наяўнага даходу на душу насельніцтва адносна ВУП і долі спажывання хатніх гаспадарак адносна ВУП. Таксама неабходна скараціць разрыў паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі".

Новая Дырэктыва заклікана ліквідаваць лакальныя рыначныя бар'еры: зараз удзельнічаць у тэндарах можна з любой правінцыі. На міждзяржаўным узроўні ўжо дзейнічае пагадненне аб свабодным гандлі Рэгіянальнага ўсеабдымнага эканамічнага партнёрства паміж краінамі Азіі.

Чжан Яньшэн сказаў: "Аб'яднанне ўнутранага рынку мае вялікае значэнне для развіцця глабальнага рынку. У будучыні глабальны эканамічны цэнтр зрушыцца на ўсход. Адзіны рынак забяспечыць попыт, прапанову і інавацыі для Кітая і прылеглых рэгіёнаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ